Памежкамітэт сям'ю Кадафі не бачыў
24- 23.05.2011, 10:52

Жонка і дачка лівійскага лідэра Муамара Кадафі не перасякалі беларускую мяжу.
АБ гэтым заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.
«У базе асобаў, якія перасякаюць беларускую мяжу, дадзеных грамадзянаў няма», - заявіў А. Цішчанка, каментуючы па просьбе агенцтва паведамленне, распаўсюджанае тэлеканалам лівійскай апазіцыі і тэлеканалам ВВС, у якім гаворыцца, што жонка Кадафі Сафія і дачка Аіша прыбылі ў Беларусь.