Лукашэнка шукае паратунку ў Назарбаева
40- 23.05.2011, 14:41

Аляксандр Лукашэнка 23-25 мая наведае Рэспубліку Казахстан з афіцыйным візітам.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага кіраўніка.
«Праграмай візіту прадугледжаныя перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым ў вузкім і пашыраным складах», - адзначылі там.
У ходзе візіту плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў, працягнулі ў прэс-службе.
«Асноўны тэмай у ходзе перагавораў стане развіццё гандлёва-эканамічных адносінаў і супрацоўніцтва ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы», - падкрэслілі там.
«Лідэры Беларусі і Казахстана таксама абмяркуюць сітуацыю на постсавецкай прасторы і актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня», - дадалі ў прэс-службе.