Беларускія еўрабонды ў вольным падзенні
7- 23.05.2011, 15:19

Беларускія еўрабонды за гадзіну таргоў на еўрапейскіх пляцоўках страцілі ў кошце 1 адсоткавы пункт.
Пра гэта 23 мая паведамляе ІА «Регнум» са спасылкай на інтэрнэт-партал штутгартскай фондавай біржы (Boerse Stuttgart).
Згодна з каціроўкамі, 23 мая таргі з каціроўкамі беларускіх еўрабондаў пачаліся на ўзроўні 95,4% ад наміналу. На дадзены момант іхні кошт складае 94,25% Аналагічныя сітуацыя з каціроўкай беларускіх каштоўных папер назіралася і на Берлінскай біржы.