Бэрлюсконі едзе ў Беларусь
78- 23.05.2011, 19:38

Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі наведае напрыканцы траўня Беларусь.
З такой заявай выступіў сёньня адвакат італьянскага прэм'ера Нікола Гэдзіні, паведамляе Радыё Свабода.
У інтэрвію агенцтву ASNA Гэдзіні сказаў, што Бэрлюсконі ня здолее прысутнічаць 30 і 31 траўня на судовых працэсах супраць яго, бо на гэты тэрмін у яго заплянаваны візыт у Беларусь.
30 і 31 траўня суды ў Італіі разгледзяць два не зьвязаныя паміж сабой абвінавачаньні супраць Бэрлюсконі: у сэксуальных зносінах з непаўналетняй прастытуткай і ва ўхіленьні ад падаткаў. На гэты момант супраць яго ў Італіі вядуцца чатыры судовыя працэсы.