Кіраўніку «Радыё Рацыя» анулявалі беларускую візу
4- 24.05.2011, 0:02

Кіраўніку праўлення «Радыё Рацыя» Яўгену Вапе на польска-беларускай мяжы памежнікі анулявалі візу.
Беларускія памежнікі адмовіліся патлумачыць свой крок, сказаўшы толькі, што за тлумачэннямі трэба звяртацца ў амбасаду Рэспублікі Беларусь у Польшчы.
«Гэта звязана з тым, што робіцца ў незалежнай інфармацыйнай прасторы і выклікае менавіта такую рэакцыю. Бо я не бачу іншых прычын адмовы ўезду ў Беларусь, калі анулююць маю службовую візу, атрыманую па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Я збіраўся ехаць у Менск, каб паміж іншым набываць і кніжкі, якія патрэбныя тут на Беласточчыне, і кампакт-дыскі. Крыўдна, што духоўная Радзіма вось такім чынам глядзіць на беларусаў, якія пражываюць за межамі Беларусі», - пракаментаваў здарэнне Яўген Вапа.