Нацбанк валюту для абменнікаў не дасць
65- 24.05.2011, 10:40

Нацбанк Беларусі не плануе аднаўляць адменены 22 сакавіка гэтага года продаж замежнай валюты камбанкаў для падмацавання пунктаў абмену валют.
Аб гэтым паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар НББ Анатоль Драздоў.
«Мы не абвяшчалі аб змене палітыкі ў частцы продажу замежнай валюты для падмацавання пунктаў абмену валют, такім чынам продажу на гэтыя мэты няма», - сказаў А. Драздоў.
Між тым, праведзены карэспандэнтамі «Інтэрфакс-Захад» аператыўны маніторынг работы абменнікаў сведчыць, што продаж замежнай валюты ў іх не аднавіўся. Як і на працягу папярэдніх двух месяцаў, у абменніках захоўваюцца самаарганізаваныя чэргі з «нумаркамі», у якіх стаяць да 200 і больш чалавек.