Дворкавіч: Сітуацыя ў Беларусі дэстабілізаваная з-за вынікаў выбараў
81- 24.05.2011, 10:46

Фінансавая сытуацыя ў Беларусі была дэстабілізаваная з-за вынікаў выбараў, лічыць памочнік прэзідэнта Расеі Аркадзь Дворкавіч.
У сакавіку ў Беларусі з-за боязі дэвальвацыі беларускага рубля паўстаў ажыятажны попыт на замежную валюту і, як вынік, яе дэфіцыт. У маі ў рэспубліцы склалася чатыры абменныя курсы нацыянальнай валюты.
«Выбары ў Беларусі прывялі да прыняцця шэрагу рашэнняў, якія дэстабілізаваў у тым ліку і фінансавую сітуацыю», - сказаў Дворкавіч журналістам у аўторак.
Пры гэтым ён выказаў надзею, што фінансавая дапамога ад РФ і ЕўрАзЭС дапаможа Беларусі стабілізаваць сітуацыю, перадае РІА «Новости».