МТС «не выключае» павышэння коштаў
16- 26.05.2011, 12:37

Беларуска-расейскае сумеснае прадпрыемства «Мабільныя Тэлесістэмы» (МТС) не выключае падвышэння тарыфаў на фоне агульнага росту інфляцыі і дэвальвацыі ў Беларусі.
«Мы ацэньваем сітуацыю ў Беларусі з улікам зменлівых эканамічных умоваў і рынкавай кан'юнктуры. На аснове гэтага аналізу распрацоўваецца комплекс мер, якія дазволяць МТС у Беларусі мінімізаваць выдаткі, максімальна захаваўшы магчымасці інвеставання ў развіццё кампаніі. Пры гэтым варыянт змены тарыфаў таксама разглядаецца, ягонае прымяненне залежыць ад развіцця сітуацыі», - сказана ў распаўсюджаным у чацвер афіцыйным каментары кампаніі па пытанні аб магчымасці змены тарыфаў, перадае «Інтэрфакс-Захад».
Беларуска-расейскае сумеснае прадпрыемства «Мабільныя Тэлесістэмы» прадастаўляе ў Беларусі паслугі сотавай сувязі ў стандарце GSM-900/1800 з 2002 года. Заснавальнікамі СТАА «МТС» з'яўляюцца беларускае РУП «Белтэлекам» (51% статутнага капіталу) і ААТ «Мабільныя Тэлесістэмы» (49%).