Ліміты на водпуск бензіну ўсё ж засталіся
2- 15.06.2011, 14:28

У Беларусі ўведзенае абмежаванне на продаж паліва для велікагрузных аўтамабіляў.
Гэта вынікае з паведамлення прэс-службы ПА «Беларуснафта» - найбуйнейшага ў Беларусі дзяржаўнага аператара сеткі аўтазаправачных станцый.
Паведамляецца, у прыватнасці, што з 12 чэрвеня лімітавая норма адной запраўкі для грузавых аўтамабіляў на АЗС «Беларуснафты» складае 200 літраў па-за залежнасцю ад формы разліку (наяўныя, банкаўскія карткі, валюта, безнаяўны разлік, паліўныя карты).
Такія меры, адзначае прэс-служба ПА, уведзеныя на ўсіх АЗС рэспублікі ў сувязі з прыняццем пастановы Савета міністраў ад 11 чэрвеня № 755 «Аб некаторых мерах па абароне спажывецкага рынку».
Нагадаем, 3 чэрвеня ДВА «Беларуснафта» ужо ўводзіла абмежаванні на продаж паліва. Тады ліміт водпуску нафтапрадуктаў за наяўны разлік у беларускіх рублях на АЗС складаў: для легкавых аўтамабіляў - 25 літраў, для вялікагрузных - 100 літраў.