Freedom House: Беларусь - «на мяжы» сусветнага лідэрства па рэпрэсіях
9- 2.06.2011, 14:37

Міжнародная арганізацыя па пытаннях маніторынгу правоў чалавека Freedom House апублікавала сваю штогадовую справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных грамадствах ў свеце.
Горшую адзнаку адносна захавання палітычных і грамадскіх правоў, атрымалі дзевяць краін, сярод якіх Лівія, КНДР, Туркменістан і Узбекістан. Асобна была адзначаная кітайская правінцыя Тыбет.
Беларусь арганізацыя ўнесла ў катэгорыю краін, якія знаходзяцца на мяжы найгоршай адзнакі. Другое месца ў спісе найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь падзяляе з сям'ю краінамі і двума правінцыямі, сярод якіх - Куба, Кітай, Сірыя і Паўночная Асеція.