ДзяржСМІ таксама хочуць есці
157- 2.06.2011, 17:36
Каб пракарміць зграю штатных прапагандыстаў, на беларускіх прадпрыемствах пачаліся паборы ў выглядзе прымусовай падпіскі на афіцыйныя газеты.
Ліст, копію якога даслаў чытач charter97.org, з прапановай падпісацца на дзяржСМІ рассылае адміністрацыя Першамайскага раёна Менска
Зараз падпіскі на традыцыйную «Саўбелку» недастаткова, і прадпрыемствы ўсіх формаў уласнасці абавязаныя выпісаць дадаткова па асобніку астатніх баявых лісткоў агітпрапа.
Пажывіцца за кошт прымусовай падпіскі не супраць не толькі дзяржСМІ, але і набліжаныя да ўлады прыватныя выданні. Блізкі да Усевалада Янчэўскага прыватны часопіс «Планета» таксама ўключаны ў абавязковы спіс.
Адміністрацыя Першамайскага раёну Менску ў сваім лісце нагадвае аб неабходнасці арганізацыі ў працоўных калектывах тлумачальнай працы для правядзення індывідуальнай падпіскі на асноўныя дзяржаўныя СМІ.

