МЗС РФ зрабіў дзяжурную заяву
48- 21.06.2011, 11:04

Санкцыі ЕЗ супраць Беларусі непрадуктыўныя, перакананы упаўнаважаны МЗС РФ па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Канстанцін Далгоў.
«Некаторыя нашыя заходнія партнёры спрабуюць паспрыяць вырашэнню праблемаў у праваабарончай галіне ў Беларусі. Імі робіцца акцэнт на жорсткія меры, санкцыі, рэстрыктыўныя ці блізкія да гэтага крокі. Лічым, што такая палітыка непрадуктыўная, якім бы складаным ні быў дыялог у праваабарончай сферы», - сказаў ён у аўторак на брыфінгу ў Маскве.
Афіцыйнае выданне Еўрапейскага звяза ў аўторак апублікавала рашэнне Рады ЕЗ аб пашырэнні спісу неўяздных беларускіх грамадзянаў і увядзенні санкцый супраць трох беларускіх прадпрыемстваў.