Кудрын: Крэдыт ЕўрАзЭС ўжо ў дарозе
21- 21.06.2011, 12:09

Першы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 800 мільёнаў даляраў у аўторак пераведзены ў Беларусь.
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын журналістам, перадае РІА «Новости».
«Беларусь учора выканала ўсе фармальныя абавязацельствы, і сёння грошы ўжо ў дарозе, ужо адпраўленыя», - сказаў ён.