У Гродне больш за 1 000 чалавек прайшлі ад Савецкай плошчы да вакзала (Відэа)
133- 29.06.2011, 22:03
Увесь шлях людзі пляскалі ў далоні.
Як паведамляе газета «Вечерний Гродно», цэнтральныя плошчы горада сёння былі ачэпленыя. Туды не пускалі людзей без зялёных кепак БРСМ. Удзельнікі акцыі рушылі ад плошчы Леніна ў бок вакзалу. У калоне было каля 1000 чалавек.
Плошча Леніна ўвесь час заставалася пустой. Па некаторых дадзеных, у гэты час тут паліравалі тратуарнае пакрыццё.
