Імпартныя цыгарэты змялі з прылаўкаў
13- 8.06.2011, 9:08

З сённяшняга дня кошты на большасць цыгарэт у Беларусі выраслі на 30-60%.
Напярэдадні падаражэння грамадзяне краіны разграблі літаральна ўсе тытунёвыя запасы, перадаюць РІА «Новости».
Дарагія цыгарэты адсутнічаюць у рэстаранах, кафэ і барах. На прылаўках засталіся толькі танныя цыгарэты - «Прыма», «Астра», «Мінск», «Прэм'ер».
Між тым, кіраўніцтва Гродзенскай тытунёвай фабрыкі заяўляе. што прадпрыемства працуе без выхадных, кругласутачна і нават без перапынкаў на абед.