Загадкавы крэдыт апынуўся перадаплатай за калійную сыравіну
41- 9.06.2011, 12:56

Мільярд даляраў магчыма будзе атрыманы ад расейскага алігарха Сулеймана Кярымава ў лік будучых паставак калійнай сыравіны.
Пра гэта Прайм-ТАСС паведаміла крыніца. Папярэдняя дамоўленасць дасягнутая 8 чэрвеня.
«Перамовы ішлі аб продажы «Уралкалію» пакета акцый «Беларуськалія», і разам з гэтай дамоўленасцю ёсць папярэдняя дамоўленасць у кошт будучых паставак калія па фіксаваным кошце ўзяць ва «Уралкалія» $1 млрд», - сказала крыніца. Ён выказаў здагадку, што гэтая сума пакрывае прыкладна паўгады здабычы «Беларуськалія».
Нагадаем, учора Уладзімір Макей пахваліўся, што Беларусь атрымае крэдыт у $1 млрд з крыніцы, не звязанай з «ЕўрАзЭС».