Пачобуту не дазволілі размаўляць з бацькам па-польску
32- 9.06.2011, 15:21

Спатканне журналіста з бацькам перапыніў ахоўнік гарадзенскага СІЗА з-за таго, што Пачобуты размаўлялі паміж сабой на польскай мове.
Як паведамляе «Еўрарадыё», 9 чэрвеня Станіслаў Пачобут наведваў свайго сына. Як заўсёды, яны гаварылі паміж сабою па-польску. Ахоўнік зрабіў заўвагу, аднак мову сваёй гутаркі Пачобуты не змянілі.
Тады супрацоўнікі турмы спынілі спатканне і папрасілі Станіслава Пачобута пакінуць памяшканне СІЗА.