Хілары Клінтан запатрабавала вызвалення палітвязняў
33- 1.07.2011, 12:56

Дзяржсакратар ЗША заклікала Менск вызваліць палітвязняў і пачаць дэмакратычныя рэформы.
Выступаючы сёння на сустрэчы Супольнасці дэмакратый ў Вільні, Хілары Клінтан сказала:
«Мы патрабуем, каб Беларусь вызваліла палітычных зняволеных і ўступіла на шлях дэмакратычных рэформаў, бо вельмі шкада беларускі народ, які знаходзіцца ў такім рэзкім кантрасце са сваімі суседзямі. І гэта нам нагадвае, што пабудова адзінай і вольнай Еўропы ўсё яшчэ не скончаная».
У сустрэчы Супольнасці дэмакратый ў Вільні прымаюць удзел прадстаўнікі больш чым 40 краін, у тым ліку прадстаўнікі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці з Беларусі.