Андрэя Саннікава перавялі ў горшую камеру
54- 13.07.2011, 15:38

Стан здароўя кандыдата ў прэзідэнты таксама пагоршыўся.
12 ліпеня з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, прыгавораным да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, сустрэўся ў следчым ізалятары МУС адвакат.
Як паведаміла сайту charter97.org жонка палітвязня Ірына Халіп, стала вядома, што Саннікава перавялі ў камэру, у якой утрымліваецца 12 чалавек.
«Безумоўна, там умовы горшыя, там душна, гэта больш населеная камера. Андрэй прасіў перадаць яму лекі ад падагры і болесуцішальныя, з чаго лагічна можна заключыць, што стан ягонага здароўя пагоршыўся.
Я зараз бягу ў СІЗА перадаць яму лекі, але не ўпэўненая, што возьмуць болесуцішальныя. Перавод Андрэя ў горшыя ўмовы можна расцэньваць як дадатковы ціск», - сказала Ірына Халіп.