У Менску «ціхары» схапілі міліцыянтаў у цывільным
35- 14.07.2011, 10:17

Як паведаміў журналіст радыё «Свабода» Алег Груздзіловіч, затрыманы пасля акцыі на станцыі метро «Плошча Якуба Коласа», разам з ім у Савецкі РУУС прывезлі 12 чалавек.
Але пасля апынулася, што двое - гэта міліцыянты ў цывільным. Журналіста пасля таксама адпусцілі. На астатніх складаліся пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Паперку, на якой журналіст запісаў прозвішчы затрыманых, у яго адабралі.