У экспарцёраў адбіраюць валюту?
80- 25.07.2011, 18:26

У Беларусі пашырыўся спіс прадпрыемстваў, абавязаных прадаваць валюту.
Адпаведны ўказ № 326 «Аб некаторых пытаннях абавязковага продажу замежнай валюты» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 ліпеня.
Поўны тэкст указа пакуль недасяжны.
«Улічваючы сітуацыю, якая склалася на ўнутраным валютным рынку, а таксама ў мэтах стварэння роўных умоваў гаспадарання адменены шэрагу ільгот па абавязковым продажы замежнай валюты, якія існавалі да гэтага часу», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Як растлумачылі ў прэс-службе, «прыняцце дакумента дазволіць павялічыць долю замежнай валюты, якая прадаецца ў абавязковым парадку».
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.