Флэшмоб у падтрымку Бандарэнкі ля адміністрацыі Лукашэнкі
21- 27.07.2011, 9:50

У сацыяльных сетках з'явілася запрашэнне прыняць удзел у флэш-мобу ў падтрымку палітвязня Зміцера Бандарэнкі.
Арганізатары заклікаюць на «смарт-моб пікет» «Выратуем Бандарэнку!» ля будынку адміністрацыі Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Свабода».
Форма акцыі - групавы запіс на прыём да Лукашэнкі альбо запіс да ягонага кіраўніка справамі.
«Усе запісваюцца на прыём па адным пытанні - перадаць прашэнне аб памілаванні Зміцера Бандарэнкі па стане здароўя», - пішуць арганізатары акцыі.