Прэс-служба ГУУС раскрыла ваенную таямніцу?
43- 3.07.2011, 16:23
Прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама ў афіцыйным блогу паведаміў, што на парад прыйшло паглядзець 150 тысяч чалавек.
Паведамленне ў блогасферы тут жа зацямніла абмеркаванне нават самога параду і стала аб'ектам жартаў і кпінаў. На ўсіх фота з месца падзеяў гледачоў ніяк не больш за некалькі тысяч; з улікам удзельнікаў агульная колькасць тых, хто сабраўся, не перавысіла і 10 тысяч чалавек.
Магчыма, прэс-сакратару ГУУС лепш бачна і ён дакладна ведае, колькі супрацоўнікаў у цывільным негалосна аберагала самапрызначанага прэзідэнта са спадкаемцам падчас імпрэзы.
