Жонцы Зміцера Уса не далі з ім сустрэцца
8- 6.07.2011, 17:54

Жонцы палітвязня кандыдата ў прэзідэнты Зміцера Уса адмовілі ў спатканні з мужам, які знаходзіцца ў турэмным шпіталі.
«Пісала сёння заяву аб спатканні і літаральна 5 хвілін таму даведалася, што ў сустрэчы адмоўлена. Сказалі, што да касацыі ніякіх спатканняў даваць не будуць», - паведаміла Яўгенія Ус «Радыё Свабода».
Што тычыцца прычынаў пераводу мужа ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь, то Яўгенія Ус лічыць, што «яму прызначанае медыцынскае абследаванне, якое немагчыма правесці ў патрэбным аб'ёме ў калоніі».
Нагадаем, што Зміцер Ус прысуджаны да 5,5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.