Паручальніцтва за Бяляцкага падпісала нобелеўская лаўрэатка
1- 11.08.2011, 9:28

Іранская праваабаронца і юрыстка, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру 2003-га года Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага.
Кампанію пачала Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) сумесна з праваабарончым цэнтрам «Вясна».
Шырын Эбадзі стала першай сусветна вядомай асобай, якія адгукнуліся на заклік праваабарончых арганізацый падтрымаць Алеся Бяляцкага, які, дарэчы, у 2007 годзе таксама вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.