Лукашэнка «памілаваў» 9 удзельнікаў «Плошчы»
167- 11.08.2011, 17:35

Лукашэнка «памілаваў» 9 удзельнікаў падзеяў 19 снежня 2010 года.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка, рашэнне аб «памілаванні» прынятае «на падставе просьбаў названых асоб, з улікам таго, што яны ўсвядомілі супрацьпраўны характар сваіх дзеянняў, прызналі віну і шчыра раскаяліся».
Прозвішчы не называюцца.
Нагадаем, 19 снежня 2010 года ў Менску была жорстка разагнаная шматтысячная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, арыштаваныя сотні ўдзельнікаў, дзесяткі атрымалі шматгадовыя тэрміны, сярод іх - кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Зміцер Ус.