Прыступ «гуманізму»
102- 11.08.2011, 17:51

«Кіруючыся прынцыпамі гуманізму і справядлівасці», Аляксандр Лукашэнка вызваліў 25 арганізацый розных формаў уласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў.
Сярод іх - ААТ «Інтэграл», ААТ «Зеніт-БелОМА», ААТ «Аршанскі малочны камбінат» і іншыя прадпрыемствы, якія маюць важнае значэнне для развіцця краіны і асобных рэгіёнаў. Прынятае рашэнне «палепшыць эканамічнае становішча гэтых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў і будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці іхняй працы».
Акрамя таго, прынятае рашэнне аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці 28 кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, прадпрымальнікаў і грамадзянаў, якія добраахвотна і ў поўным аб'ёме пакрылі прычыненую злачынствамі шкоду дзяржаве і кампенсавалі шкоду ад іншых наступстваў сваіх злачынных дзеянняў.