Мясніковіч просіць абароны ў Расеі ад ЗША
24- 15.08.2011, 16:30

Менск разлічвае на падтрымку Расеі і Казахстана, каб пераадолець наступствы амерыканскіх санкцый.
Аб гэтым заявіў прэм'ер Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні савета міністраў «Саюзнай дзяржавы», перадае РІА «Новости».
«Расейская Федэрацыя заўсёды падтрымлівала Рэспубліку Беларусь. І ў «двойцы», і ў «тройцы» можна знайсці прылады для сумеснай рэалізацыі адпаведных мераў падтрымкі. Адзіная пазіцыя зробіць нашыя інтэграцыйныя аб'яднанні яшчэ больш моцнымі і надзейнымі. Як гаворыцца, сябар пазнаецца ў бядзе», - сказаў Мясніковіч.