Прэзідэнт Літвы выклікае «на дыван» міністра юстыцыі
6- 17.08.2011, 12:10

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сустракаецца ў чацвер з міністрам юстыцыі Рэмігіюсам Шымашусам.
Як паведамляе DELFI са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта, Шымашус выкліканы ў сувязі з перадачай беларускае боку банкаўскіх дадзеных праваабаронца Алеся Бяляцкага.
Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня, яму прад'яўленае абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры (ч. 2. Арт. 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Прад'яўленне абвінавачвання стала магчымым пасля таго, як міністэрства юстыцыі Літвы падало беларускім праваахоўным органам дадзеныя аб рахунках Бяляцкага.