Гарбачоў: Лукашэнка ўзяўся за Колю
139- 17.08.2011, 13:21

Экс-прэзідэнт СССР лічыць, што ў апошнія гады Аляксандр Лукашэнка змяніўся ў негатыўны бок.
«Я Лукашэнку заўсёды падтрымліваў і абараняў - ён адзіны сярод беларускіх дэпутатаў выступаў супраць Белавежскіх пагадненняў», - сказаў Міхаіл Гарбачоў у сераду на прэс-канферэнцыі ў «Інтэрфаксе».
Разам з тым, на думку Гарбачова, зараз Лукашэнка «неяк змяніўся».
«Трэба быць упэўненым, але не самаўпэўненым. Узяўся за Колю (малодшы сын А. Лукашэнкі - ІФ) і рыхтуе яго на змену», - заўважыў Гарбачоў.