Ваўкавыск: затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам: «Усе на беларускі сход!»
18- 18.08.2011, 15:09

Актывіста Віталя Гуляка затрымалі ў цэнтры Ваўкавыску двое ў цывільным.
У пастарунку ён даваў пісьмовае тлумачэньне, паведамляе Радыё Свабода.
Паводле Віталя Гуляка, ён некалькі гадзін хадзіў па цэнтральных вуліцах Ваўкавыску, па рынку і раздаваў улёткі. Калі ўжо амаль усе раздаў, на плошчы Леніна да яго падышлі двое ў цывільным і запатрабавалі праехаць зь імі.
Людзі ў цывільным не прадстаўляліся. Завезьлі яго ў пастарунак, дзе запатрабавалі напісаць пісьмовае тлумачэньне, а потым адпусьцілі.