Знешні дзярждоўг да канца года складзе 73% ВУП
12- 2.08.2011, 11:26

Суадносіны знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі да валавога ўнутранага прадукту па выніках 2011 года можа скласці 69-73%.
АБ гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні ўрада ў аўторак у Менску, перадае «Інтэрфакс Захад».
«Знешні доўг мае тэндэнцыю да росту, за перыяд з 2009 года ён вырас у 2,2 разы і ў красавіку бягучага года ўпершыню перавысіў парогавае значэнне ў 55%, склаўшы 55,4% на 1 красавіка бягучага года. Пры такіх суадносінах, па папярэдняй адзнацы, суадносіны знешняга доўгу і ВУП могуць скласці па выніках года 69-73%», - сказаў С. Румас.
Ён адзначыў, што толькі па бягучым знешнім доўгу ў 2013 - 2014 гадах выплаты могуць скласці 3 млрд даляраў, што прыкладна адпавядае памеру золатавалютных рэзерваў краіны.
Па ягоных словах Мінфін і Мінэканомікі «павінныя ўжо цяпер выпрацаваць выразную стратэгію абслугоўвання знешняга доўгу».