Муж літоўскай чыноўніцы кіруе менскім бюро шведскай адвакацкай канторы
10- 23.08.2011, 13:17

Эгідыюс Бернотас ў 2008 годзе заснаваў у Менску бюро шведскай адвакацкай канторы «Glimstedt».
Бернотас, муж замешанай у «справе Бяляцкага» кіраўніцы дэпартамента міжнароднага права Мінюста Літвы Аушры Бернатэне, да гэтага часу з'яўляецца адказным за аперацыі фірмы ў Беларусі, у тым ліку курыруе паслугі, якія аказваюць кліентам калегі з бюро ў Менску, паведамляе «Радыё Свабода».
Бернотас і ягоная група юрыстаў працуюць пераважна ў галіне энергетыкі і публічнага сектара Літвы, вырашаючы пытанні, звязаныя з партнёрствам публічнага і прыватнага сектараў, канцэсіі і інфраструктурнымі праектамі.
Аушра Бернатэне, нагадаем, пасля скандалу з выдачай Беларусі рахункаў праваабаронца Алеся Бяляцкага, сышла ў адстаўку.