На акцыі ў Магілёве затрыманыя журналісты
9- 23.08.2011, 17:13

23 жніўня ў Магілёве прайшла акцыя праваабаронцаў у падтрымку Алеся Бяляцкага.
Падчас асвятлення акцыі былі затрыманыя грамадскі актывіст Павел Варашылаў, а таксама журналістка Аліна Скрыбунова і відэааператар Яўген Глушакоў, перадае ПЦ «Вясна».
Праваабаронцы і грамадскія актывісты распаўсюдзілі ў цэнтры Магілёва некалькі сотняў буклетаў, прысвечаных праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які цяпер знаходзіцца пад арыштам і якому пагражае вялікі тэрмін турэмнага зняволення. У канцы акцыі супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Павел Варашылаў, а таксама журналісты, што здымалі падзеі.
Усе яны дастаўленыя ў Ленінскі РАУС Магілёва.