WikiLeaks апублікаваў больш за 100 дакументаў, якія тычацца Беларусі
16- 25.08.2011, 17:11

Сайт WikiLeaks, які спецыялізуецца на маштабных уцечках інфармацыі, апублікаваў больш за 100 дыпламатычных дэпеш амбасадаў і Дзярждэпартамента ЗША, якія тычацца Беларусі.
Большасць з іх маюць несакрэтны характар альбо прызначаныя для службовага карыстання. 28 былі адпраўленыя з амбасады ЗША ў Менску.
Сярод тэм, закранутых у дэпешы, - адносіны Беларусі з Венесуэлай, Іранам і іншыя пытанні.