Гіпа: Кіло кілбасы ў адны рукі! (Фота)
209- 30.08.2011, 12:01
У Беларусі крамы ўводзяць абмежаванні па продажы мяса і кілбасы.
Так, у ГЦ «Гіпа» «ў адны рукі» можна атрымаць не больш за адзін кілаграм кілбасных і мясных вэнджаных вырабаў
Праблемы з мясам і кілбаснымі вырабамі паўсталі ў Беларусі некалькі тыдняў таму. Кошты на мяса рэгулююцца адміністрацыйна і дэвальвацыя зрабіла продаж вырабаў з мяса на ўнутраным рынку невыгодным.

Фота: «Еўрарадыё»