Эдуард Лобаў адмовіўся падпісаць хадайніцтва аб памілаванні
9- 31.08.2011, 14:15

«Маладафронтавец» Эдуард Лобаў, які знаходзіцца ў Івацэвіцкай калоніі, адмовіўся падпісаць хадайніцтва аб памілаванні.
Аб адмове Эдуарда Лобава падпісаць хадайніцтва аб памілаванні паведаміла ягоным сваякам Святлана Вінаградава, жонка Паўла Вінаградава, які знаходзіцца ў той жа калоніі, перадае «Беларускі партызан».
Сваякі Эдуарда ўжо больш за два тыдні не атрымліваюць ад яго лістоў і тэлефанаванняў.
Яшчэ адзін палітвязень, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі, таксама адмовіўся падпісаць хадайніцтва.