Польшча спыняе прававое супрацоўніцтва з Беларуссю
5- 31.08.2011, 17:27

Генпракурор Польшчы Анджэй Сэрмэт паабяцаў да канца гэтага тыдня прыпыніць дамову аб прававой дапамозе з Беларуссю.
Гэтае рашэнне звязанае з перадачай беларускім уладам дадзеных аб банкаўскім рахунку кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, паведамляе сайт тэлеканала TVN24.
Да больш хуткага прыпынення дзеяння пагаднення заклікаюць урад Польшчы дэпутаты з парламенцкай камісіі па замежных справах.
Нагадаем, што праваабаронца Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачванні ў няплаце падаткаў. Рахункі, на якіх знаходзіліся сродкі праваабарончага цэнтра «Вясна», прызначаныя для дапамогі рэпрэсаваным беларусам, былі здадзеныя ўладам Беларусі Польшчай і Літвой.