Кансервы замест кілбасы (Фотафакт)
50- 1.09.2011, 11:56
Ва ўніверсаме «Рублёўскі» ў Серабранцы знік кілбасны аддзел. На месцы расфасаваных кілбасных вырабаў цяпер шэрагі рыбных і мясных кансерваў.
Асартымент невялікі, у асноўным - кансерваваная вяндліна да 5 тысяч рублёў за бляшанку. Мабыць, яе палічылі годнай заменай гатовым кілбасам, піша інтэрнэт-выданне «Салідарнасць».
