Еўранэст пачынае працу без прадстаўнікоў Беларусі
3- 14.09.2011, 9:34

Пасяджэнне першай сесіі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) адкрываецца 14 верасня ў Страсбургу.
На ёй сустрэнуцца сябры Еўрапарламента і прадстаўнікі краін-сябраў Усходняга партнёрства. Беларусь не будзе прадстаўленая на гэтай сесіі Еўранест, перадае «Еўрарадыё».
Прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк ў адным з нядаўніх інтэрв'ю аргументаваў гэта фальсіфікацыяй выбараў 19 снежня 2010 года, а таксама наяўнасцю ў краіне палітвязняў. Беларускія парламентарыі змогуць далучыцца да Асамблеі, як толькі ў іхняй краіне будуць праведзеныя свабодныя і справядлівыя выбары, заявіў Ежы Бузэк.