20 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным
27- 19.09.2011, 9:36

Так было да мая 1995 года.
19 верасня 1991 года пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла новую назву краіны - Рэспубліка Беларусь і зацвердзіла ў якасці дзяржаўных сімвалаў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Наша Ніва».
14 мая 1995 года большасць насельніцтва прагаласавала за вяртанне чырвона-зялёнага сцяга і герба, які ў народзе празвалі капустай. Праз некалькі дзён загадчык гаспадаркі лукашэнкаўскай адміністрацыі Іван Ціцянкоў узабраўся на будынак адміністрацыі Лукашэнкі і парваў бел-чырвона-белы сцяг, раздаючы на кавалках сцяга аўтографы.