Усу скарацілі спатканне з жонкай з-за адмовы прасіць аб памілаванні
42- 2.09.2011, 14:13

Жонка палітвязня, кандыдата ў прэзідэнты Зміцера Уса атрымала дазвол на спатканне з мужам.
Доўгатэрміновае спатканне ў турме доўжыцца тры дні. Яўгенія Ус збіралася ехаць у выпраўленчую калонію ў Магілёве ў панядзелак, 5 верасня, паведаміла жонка палітвязня сайту charter97.org. Але ўчора яе муж патэлефанаваў з турмы і паведаміў, што спатканне скарочанае да аднаго дня. Звязана гэта, па словах Зміцера Уса, з тым, што ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
У апошні час на яго аказваецца ціск з мэтай прымусіць падпісаць прашэнне.
Нагадаем, што кандыдат у прэзідэнты прысуджаны да 5,5 гадоў турмы за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.