Еўропа не будзе купляць сірыйскую нафту
16- 2.09.2011, 16:07

Краіны Еўрапейскага звяза дамовіліся аб увядзенні забароны на імпарт нафты з Сірыі.
Мэтай забароны з'яўляецца ўзмацненне эканамічнага ціску на прэзідэнта Башара аль-Асада і ягоны ўрад, заявілі прадстаўнікі ЕЗ.
Нафтавае эмбарга з'яўляецца важным крокам у палітыцы ЕЗ, які робіць больш жорсткімі санкцыі да Асада і заклікае яго завяршыць падаўленне антыўрадавых пратэстаў і пакінуць пасаду прэзідэнта Сірыі.
«Санкцыі былі ўзгодненыя», - сказаў Рэйтэр чыноўнік з ЕЗ.
«Яны ўключаюць у сябе забарону на імпарт нафты і нафтапрадуктаў з Сірыі».
Прынятыя меры ўступяць у сілу ў суботу.
ЕЗ таксама пашырыць спіс асобаў і арганізацый, якія падпадаюць пад санкцыі: былі дададзеныя чатыры чалавекі і тры дзяржаўных ўстановы.