Падтрымайце Зміцера Бандарэнку і Алеся Бяляцкага!
10- 22.09.2011, 12:21

Палітвязні хутка будуць адзначаць у турме дні нараджэння. Алесь Бяляцкі - 25 верасня, Зміцер Бандарэнка - 28 верасня.
Заклікаем падтрымаць вязняў лістом, паштоўкай ці проста тэлеграмай.
Зміцер Бандарэнка:
213105, Бандарэнку Зміцеру Яўгенавічу, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вяйно, выпраўленчая калонія № 15, каранцін.
Алесь Бяляцкі:
220030, Бяляцкаму Алесю Віктаравічу, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА № 1.