Расея прагназуе абвал у Беларусі
151- 27.09.2011, 11:27

“Пік нэгатыўных наступстваў для беларускай эканомікі надыйдзе ў 2012 годзе” – прагназуе Мінэканомікі РФ.
Падзеньне валавага ўнутранага прадукту Беларусі ў 2012 годзе можа скласьці 1-4%, прагназуе Мінэканомікі Расеі. “Пік нэгатыўных наступстваў для беларускай эканомікі надыйдзе, акурат, у наступным годзе” гаворыцца ў дакумэнце.
Паводле расейскіх экспэртаў, праз два-тры гады можна чакаць “мяккага аднаўленьня” беларускай эканомікі. “Але яно будзе стабільным да таго часу, пакуль плацежны балянс краіны ня стане ўстойлівым” – сьцьвярджае Мінэканомікі Расеі.
У прагнозе таксама гаворыцца, што нарамалізаваць сытуацыю на валютным рынку й стварыць умовы для аднаўленьня эканамічнага росту змогуць сродкі атрыманыя ад прыватызацыі й зьнешнія крэдыты, паведамляе беларуская службаPolskie Radio.