Ірына Халіп збірае прэс-канферэнцыю 28 верасня ў 11.00
39- 28.09.2011, 7:08

Заўтра, 28 верасня, у памяшканні прафсаюза РЭП (вул. Кульман, 4) пройдзе прэс-канферэнцыя жонкі Андрэя Саннікава Ірыны Халіп і старшыні «Цэнтра прававых трансфармацый» Алены Танкачовай.
Нагадаем, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў у магілёўскім СІЗА падвяргаецца катаванням і здзекаванням. У магілёўскім ізалятары ён знаходзіцца з 25 верасня, а да гэтага яго трымалі ў сумна вядомым Віцебскім цэнтрале.