У адміністрацыі Лукашэнкі зварот «Маладога фронту» не прынялі
20- 29.09.2011, 17:18

29 верасня сябры арганізацыі «Малады фронт» звярнуліся ў адміністрацыю, каб перадаць зварот на імя «грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі».
Вось тэкст звароту:
«Паведамляем вам, што органамі вашай карнай сістэмы ажыццяўляецца беспрэцэдэнтны ціск на нашага сябра Зміцера Дашкевіча. Ведаючы вашую ролю ў тым, што многія палітычна актыўныя грамадзяне апынуліся за кратамі, мы інфармуем вас, што тыя бесчалавечыя ўмовы, якія вы адмыслова ствараеце для вашых апанентаў, не тое што не адпавядаюць сучасным сусветным стандартам, - яны дадаюць негатыўнага рэйтынгу нашай краіне.
Разам з заявай дадаем фота турмаў краін, дзе паважаюць правы сваіх грамадзянаў і не здзекуюцца над імі.
Улічваючы абсалютную відавочнасць абсурднасці абвінавачванняў супраць тых палітвязняў, якія застаюцца за кратамі, мы патрабуем неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі наступных палітычных зняволеных:
Зміцер Дашкевіч
Андрэй Саннікаў
Эдуард Лобаў
Мікалай Статкевіч
Зміцер Бандарэнка
Зміцер Ус
Павел Севярынец
Яўген Васьковіч
Мікалай Аўтуховіч
Алесь Бяляцкі
Просім ў адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзянаў» даслаць адказ у 15-дзённы тэрмін».
Дадзены зварот у адміністрацыі Лукашэнкі прыняць адмовіліся.