Міліцыя разагнала дабрачынную акцыю ў Менску
12- 16.01.2012, 11:44

У Менску непадалёк ад станцыі метро «Усход» міліцыянты затрымалі 6 удзельнікаў акцыі па раздачы ежы.
Дакладнай прычыны затрымання міліцыянты не назвалі: казалі пра антысанітарыю і забарону на правядзенне такіх акцый у грамадскіх месцах. Праз 2 гадзіны затрыманых адпусцілі, на іх склалі пратаколы апытання, піша ПЦ «Вясна».
У выпадку паўтору акцыі міліцыянты пагражалі ўдзельнікам складаннем пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. Акцыі па раздачы ежы праходзяць у Менску штотыдзень.