Пенсіі за год зменшыліся амаль на 23%
7- 18.01.2012, 11:12

Рэальны памер пенсій, разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі, за год паменшыўся на 22,9%.
Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Сярэдні памер пенсій па ўзросту ў 2011 годзе склаў 974 тысячы рублёў, па інваліднасці - 872 тысячы, а ў сувязі са стратай карміцеля - 634 тысячы рублёў. Сярэдняя сацыяльная пенсія ў Беларусі складала ў мінулым годзе 531 тысячу, паведамляе БелаПАН.
Усяго ў Беларусі на канец 2011 года пражывала 2 млн 487 тыс. пенсіянераў.