Працаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў прымушаюць прыбіраць снег у выходныя
67- 20.01.2012, 13:04

Заўтра Менгарвыканкам выводзіць на барацьбу са снегам працаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў.
«Працую на дзяржпрадпрыемстве. Кіраўніцтва паведаміла, што на заўтра ўсе супрацоўнікі выводзяцца на працу дзеля прыбірання снегу з фармулёўкай «Надзвычайная сітуацыя». Спасылаюцца на загад з Менгарвыканкама», - паведаміў «Нашай Ніве» чытач у пятніцу.
Сёння ўдзень чакаецца вялікі снегапад, асабліва на ўсходзе Беларусі.
На вывазе снегу ў Менску працуе каля 200 самазвалаў, але яны не паспяваюць чысціць вуліцы горада.